Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае»
Торфабрыкетны завод «Сярге́евіцкае» — торфаперапрацоўчае прадпрыемства (філіял УП «Мігаз») у гарадскім пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. ГісторыяЗавод пабудаваны ў 1966—1968 гадах[1]. Рашэнне аб стварэнні прадпрыемства «Сяргеевіцкае» было прынята ў канцы 1963 года[2]. Будаўніцтва першай чаргі пачыналася ў 1965 годзе[2]. У 1966 годзе пачалося будаўніцтва пасёлка і падрыхтоўка тарфяных пакладаў да здабычы, будаўніцтва брыкетнага завода, станцыі перагрузкі торфу пад Рудзенскам, пад’язных чыгуначных шляхоў, жылых дамоў і аб’ектаў сацкультбыту. Сыравіннай базай прадпрыемства сталі тарфяныя масівы Арэхаўскі Мох, Рады-Галышаўка, Гала-Кавалеўскае, а здабыты торф паступаў у якасці паліва на Жодзінскую і Светлагорскую цеплавыя электрастанцыі[2]. У 1968 годзе пачалася вытворчасць паліўных брыкетаў. У 1979—1981 гадах была праведзена рэканструкцыя брыкетнага цэха. У 1985 годзе торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае» перайменавана ў Вытворчае торфабрыкетнае аб’яднанне «Сяргеевіцкае»[2]. У 1986 годзе ў склад прадпрыемства ўвайшоў участак «16 Чырвоных партызан»[2]. У 2015 годзе прадпрыемства было рэарганізавана шляхам далучэння да вытворчага Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «МІНГАЗ». Па стане на 1 студзеня 2022 года за філіялам «Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» лічацца 888 гектараў зямель, з якіх: 371,7 гектараў дзеючых плошчаў для здабычы торфу і 154,8 гектараў рэзервовых плошчаў у стадыі будаўніцтва[2]. Напрамкі дзейнасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia