ТравасумесьТравасу́месь[1][2], травяная сумесь[2] — травастой з некалькіх відаў сеяных аднагадовых ці шматгадовых траў. Травасумесі выкарыстоўваюцца пад выпас жывёлы, на зялёны корм, для нарыхтоўкі сена, сенажу, сіласу, травяной і сянной мукі, у зялёным будаўніцтве пры стварэнні газонаў. Віды траў у травасумесі падбіраюць з улікам біялагічных уласцівасцей і аграэкалагічных патрабаванняў. Простыя травасумесі складаюцца з 2—5, складаныя — з больш за 5 відаў[1][3]. Вылучаюць кароткатэрміновыя травасумесі (выкарыстоўваюцца на працягу 3—4 гадоў), сярэдняй працягласці (5—7 гадоў) і шматгадовыя (10—15 гадоў)[1][3]. Для стварэння сенажатных угоддзяў выкарыстоўваюцца травы з аднолькавым вегетацыйным перыядам і тэрмінамі праходжання феналагічных фаз. У пашавыя травасумесі ўключаюць віды з рознымі тэрмінамі выспявання. У параўнанні з пасевамі траў аднаго віду травасумесі маюць большую ўраджайнасць, менш засмечваюцца пустазеллем і псуюцца шкоднікамі, больш эфектыўна выкарыстоўваюць святло, вільгаць, пажыўныя рэчывы з глебы, забяспечваюць лепшую якасць кармоў і ахвотней паядаюцца жывёламі. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia