Травяная мукаТравяна́я мука́[1][2] — вітамінна-бялковы корм са штучна высушанай пры высокай тэмпературы і размолатай травяной масы. Асноўныя тэхналагічныя аперацыі прыгатавання травяной мукі:
Для атрымання травяной мукі выкарыстоўваюць бабовыя (люцэрна, віка пасяўная, канюшына, лубін кармавы, гарох, сырадэля і іншыя) і іх травасумесі з метлюжковымі (цімафееўка лугавая, авёс пасяўны, купкоўка зборная і іншыя), а таксама атаву траў і бацвінне караняплодаў. Сушаць і размолваюць травяную муку ў адмысловых агрэгатах для падрыхтоўкі травяной мукі (напрыклад, сушыльны комплекс АВМ-0,65). Для лепшага захавання караціну пры захоўванні да травяной мукі дадаюць антыаксіданты (сантахін і іншыя). Мука з маладых, добра аблісцелых траў па пажыўнасці не саступае шматлікім збожжавым кармам, пераўзыходзіць іх па паўнавартаснасці бялку, зместу мінеральных рэчываў, вітамінаў. Травяная мука захоўвае 90—95 % пажыўных рэчываў сыравіны[1]. У 1 кг травяной мукі 0,7—0,9 кармавых адзінак[1][3]. Мае ў складзе 16—24 % страўнага пратэіну, 35—45 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў, тлушчы, мінеральныя рэчывы, карацін (200—300 мг/кг), вітаміны групы B, вітаміны С, E, K. Травяную муку дадаюць да рацыёну сельскагаспадарчых жывёл (буйнога рагатага ската, свіней, птушак), уключаюць у склад камбікармоў. З мэтай прадухілення разбурэння вітамінаў травяную муку нельга варыць і запарваць[3]. Гл. таксамаКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia