Традэсканцыя
Традэска́нцыя[1][2] (Tradescantia) — род кветкавых раслін сямейства Камялінавыя (Commelinaceae). Многія віды — папулярныя пакаёвыя расліны. НазваРод быў названы Карлам Лінеем ў гонар бацькі і сына Традэскантаў, англійскіх прыродазнаўцаў, падарожнікаў і калекцыянераў — Джона Традэсканта старэйшага (1570—1638) і Джона Традэсканта малодшага (1608—1662). Батанічнае апісаннеШматгадовыя травяністыя вечназялёныя расліны. Сцябло прамастойнае або сцелецца. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае, гладкае або апушанае. Колер лісця бывае зялёны, ліловы-чырвоны. Часам лісце стракатае. Кветкі з трыма пялёсткамі, белыя, блакітныя, ліловыя, ружовыя, адзіночныя ці ў пазушных або верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка. РаспаўсюджаннеРасліны роду распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Амерыкі. Многія віды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін. ВідыПаводле сайта The Plant List род налічвае 75 відаў. Некаторыя з іх:
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia