Траецкая вуліца (Гомель)Траецкая вуліца — вуліца ў старосцінскім і раннім румянцаўскім Гомелі. Вядомая па пісьмовых крыніцах з другой паловы XVII ст. Існавала прынамсі да канца XVIII ст., калі адбылася маштабная перабудова гістарычнага Гомеля. ГісторыяЧас узнікнення, як самой вуліцы, так і яе назвы застаецца нявысветленым. Першыя вядомыя на сёння пісьмовыя згадкі пра яе прыпадаюць на другую палову XVII ст. і звязаныя з «Інвентаром Гомельскага староства» 1681 года. На той час на ёй размяшчаліся 16 падворкаў гомельскіх мяшчан і 1 падворак шляхціца Міхала Кіцлажэўскага, а таксама царква[1][2]. Згодна з «Актам інвентара Гомельскага староства» 1738 года колькасць падворкаў тут складала 23 (у тым ліку 1 пуставаў, а 4 значыліся за ўдовамі)[3]. «Люстрацыя Гомельскага староства» 1765 года і «Інвентар Гомельскага староства» 1771 года зафіксавалі на Траецкай вуліцы толькі 14 падворкаў, уключна з сядзібай святара Траецкай царквы («Markowski Pop Troiecki»)[4][5]. Без падворнага пераліку згадваецца ў «Адказной кнізе на Гомельскі маёнтак» 1776 года[6]. Прозвішчы ўладальнікаў падворкаў даюць магчымаць уявіць прафесійную прыналежнасць жыхароў вуліцы: Павел Златар, Янка Каваль (1681 г.)[2]; Васіль Бетан Каваль, Васіль Бетан Кушнер, Хведар Халхун Каваль (1738 г.)[3]; Стэфан Каваль, Ярохім Кравец (1765 г., 1771 г.)[4][5]. 2 верасня 1737 года на вуліцы Траецкай пачаўся пажар, які спрычыніўся ад значных страт усяму Гомелю[7]. Паходжанне назвыНазва паходзіць ад Траецкай царквы, якая размяшчалася на ўсходнім канцы вуліцы, амаль каля замкавых сценаў[1]. На пісьме па-польску назва падавалася як «Troiecka»[3][4][5], па-руску — як «Троецкая»[6]. Прыкладаў напісання назвы па-старабеларуску пакуль не выяўлена. ЛакалізацыяЗнаходзілася ў паўночнай частцы тагачаснага Гомеля на поўдзень ад Чачэрскай і на поўнач ад Спаскай вуліц, прасціраючыся між Рынкам і сістэмай гарадскіх умацаванняў, што адпавядае адрэзку між сучаснымі філіялам Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый і скверам Кірылы Тураўскага каля драматычнага тэатра[1][8][9]. Зафіксавана на плане Гомеля 1799 года без подпісу назвы[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia