Тралейбусная кантактная сетка![]() Тралейбусная кантактная сетка — паветраная кантактная сетка, прызначаная для перадачы электраэнергіі з цягавых падстанцый на электрарухомы склад тралейбуса. КанструкцыяАсноўнымі элементамі кантактнай сеткі з’яўляюцца:
У якасці апоры для кантактнай сеткі могуць выкарыстоўвацца як слупы, разлічаныя на вагу кантактнай сеткі, так і сцены будынкаў і збудаванняў. Таксама выкарыстоўвацца жалезабетонныя або металічныя слупы розных відаў, якія могуць адначасова служыць апорамі вулічнага асвятлення. Мацаванне кантактнай падвескі да сцен будынкаў ажыццяўляецца з выкарыстаннем шума- і вібрагасільнікаў. Да спецыяльных частак кантактнай сеткі адносяцца:
Тэхнічныя патрабаванніНарматыўная вышыня кантактных правадоў над узроўнем дарожнага палатна ў пунктаз падвешвання знаходзіцца ў межах 5,7 ± 0,1 м. Дапускаюцца адступлення ад нормы ўнутры будынкаў тралейбусных паркаў да 5,2 м, у брамах будынкаў тралейбусных паркаў — да 4,7 м і пад штучнымі збудаваннямі — да 4,2 м з выкананнем патрабаванняў паступовай змены вышыні падвешвання кантактных правадоў. Пры гэтым провад з напругай станоўчай палярнасці размяшчаецца бліжэй да цэнтра праезнай часткі, а адмоўнай — бліжэй да тратуара. Напружанне ў кантактнай сеткі тралейбуса ў большасці выпадкаў складае 600 вольт.[1] Падзенне напружання ў любым пункце кантактнай сеткі не павінна перавышаць 15%.[2] Асаблівасці канструкцыіАсаблівасці ў канструкцыі кантактнай сеткі тралейбуса абумоўлены тым, што ў адрозненні ад рэйкавага транспарту тралейбус не мае пастаяннага электрычнага кантакту з паверхняй, якую можна было б выкарыстоўваць у якасці другога провада, а таксама патрабаваннем манеўранасці — тралейбусу патрэбна магчымасць адхіляцца ад кантактнай сеткі як мінімум на суседнюю паласу руху. У сувязі з гэтым паўсталі наступныя асаблівасці:
У сваю чаргу, неабходнасць выкарыстання (у большасці выпадкаў) штангавых токапрымачоў дыктуе дадатковыя патрабаванні:
Усе гэтыя асаблівасці робяць тралейбусную кантактную сетку параўнальна складанай і цяжкай і, такім чынам, ствараюць параўнальна вялікую нагрузку на апоры і, у выніку гэтага, прад'яўляюць больш высокія патрабаванні да саміх апор. Віды падвесак кантактнай сеткіПростая некампенсаваная падвеска на гнуткіх папярочкахТакая падвеска простая ў збудаванні і не складаная ў абслугоўванні. Пры выкарыстанні гэтага тыпа падвескі існуе верагоднасць правісання кантактнага провада, што ў большай ступені адбіваецца на зносе токапрымачоў і самога провада. Кап пазбегнуць гэтага, зняньшаюць крок размяшчэння апор, з-за чаго, з’яўляецца неабходнасць больш дакладнага кантралявання нацяжэння кантактнага провада. Дадзены від кантактнай падвескі забяспечвае найменшую максімальную хуткасць руху тралейбуса. Перавагі: прастата, малыя выдаткі на пабудову. Недахопы: значнае правісанне правадоў, дрэнная эластычнасць сеткі. Папярочна-ланцуговая некампенсаваная падвескаГэты тып падвескі ідэнтычны з папярэднім, аднак яго канструкцыя значна паляпшае якасць мацавання кантактнага провада, а менавіта яго гарызантальную і вертыкальную стабілізацыю і пасуе аднаўзроўневаму размяшчэнню станоўчага і адмоўнага правадоў. Прадольна-ланцуговая падвеска на кранштэйнеПрадольна-ланцуговая падвеска атрымала вялікае распаўсюджванне на постсавецкай прасторы разам са звычайнай папярочнай і папярочна-ланцуговай падвескамі. На прыгарадных або вынасных лініях дазваляе павялічыць крок размяшчэння апор. Гэта адзін з самых распаўсюджаных спосабаў падвескі кантактнай сеткі на прамых участках магістральных ліній мінскай тралебуснай сеткі. Гэтая падвеска можа выконвацца кампенсаванай і некампенсаванай, а таксама на гнуткіх папярочках. Перавагі: добрая эластычнасць, добры кантакт, даступнасць высокіх хуткасцяў руху. Недахопы: складанасць узвядзення, вялікая вага. Варыянт мацавання кантактнага провада на кранштэйне пры павароце лінііГэты варыянт падвескі камбінуецца з падоўжна-ланцуговым для прадухілення перамяшчэння правадоў у гарызантальнай плоскасці. Ужываецца толькі пры досыць малым вугле залома (паварота) лініі. Пры вялікіх вуглах залома выкарыстоўваюць адцяжкі ад апор якія знаходзяцца па-за вуглом паварота. Перавагі: магчымасць праходжання тралейбусамі паваротаў на вялікіх хуткасцях. Недахопы: абмежаванасць ўжывання. Маятнікавая падвескаМаятнікавая падвеска дазваляе выключыць як сезонныя рэгулявання нацяжэння кантактных правадоў, так і складаныя механізмы стабілізацыі нацяжэння. Акрамя таго, яна забяспечвае досыць добрую эластычнасць кантактнай сеткі. Найбольш выгадна выкарыстоўваць такую схему падвескі ў рэгіёнах з рэзка кантынентальным кліматам (з вялікай (больш за 40 ° С) гадавой амплітудай тэмпературы атмасфернага паветра). Перавагі: добрая эластычнасць, выключае сезонныя рэгулявання нацяжэння кантактных правадоў і складаныя механізмы стабілізацыі нацяжэння. Недахопы: складанасць канструкцыі, вялікі кошт.
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia