Галоўны орган транспірацыі — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя транспірацыі), часткова можа адбываецца праз кутыкулу (кутыкулярная транспірацыя; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая).
Інтэнсіўнасць транспірацыі вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні (1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне. Для вызначэння патрэб раслін у вадзе выкарыстоўваюць транспірацыйны каэфіцыент — колькасць вады ў грамах якая спажываецца на ўтварэнне 1 грама сухога рэчыва[3][4].
Разам з каранёвым ціскам транспірацыя забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.
Транспира́ция // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 639—640. — 831 с. — 100 000 экз.
Транспира́ция // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 437. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
Транспирацио́нный коэффицие́нт // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 152. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)