Трапізмы![]() Трапі́змы[1] (ад грэч. τροπος — кірунак, паварот) — накіраваныя роставыя рухі (выгіны) органаў раслін, якія выклікаюцца аднабаковым уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя (святла, цеплыні, гравітацыі, вільготнасці, хімічных рэчываў і іншых). Некаторыя вучоныя атаясамлівюць трапізмы з таксісамі[2]. Аснова трапізмаў — раздражняльнасць. Узнікаюць у раслін, што растуць, і з’яўляюцца вынікам больш хуткага развіцця клетак на адным баку сцябла, ліста, кораня у залежнасці ад размеркавання гармонаў росту (аўксіну). Пры станоўчых трапізмах рух накіраваны да раздражняльніка, у адмоўных — у процілеглы бок. У залежнасці ад прыроды раздражняльніка адрозніваюць
У фізіялогіі выкарыстоўваецца тэрмін «нейратрапізм», якім пазначаюць з’яву накіраванага росту нервовага валакна пры дзеянні розных фізіка-хімічных фактараў[2]. Шляхам арыентацыі органаў у прасторы трапізмы забяспечваюць раслінам найбольш эфектыўнае выкарыстанне пажыўных фактараў, ахову ад шкодных уздзеянняў, магчымасць выбару адносна камфортных умоў у адносінах да вызначанага фактару навакольнага асяроддзя. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia