ТаксісТа́ксісы[1] (ад стар.-грэч.: τάξις — размяшчэнне[1]) — найпрасцейшыя рухальныя рэакцыі ў адказ на раздражненне. Таксіс уласцівы арганізмам, якія свабодна перамяшчаюцца (мікраарганізмы, некаторыя грыбы і водарасці, жывёлы), і некаторым асобным клеткам і арганоідам (гаметы, зааспоры са жгуцікамі, лейкацыты, хларапласты). Таксіс адбываецца пад дзеяннем аднабаковага раздражнення, выкліканага ўздзеяннем святла (фотатаксіс), тэмпературы (тэрматаксіс), вільгаці (гідратаксіс), хімічных рэчываў (хематаксіс), электрычнага току (гальванатаксіс), току вадкасці (рэатаксіс), кіслароду (аэратаксіс)[2], пашкоджанняў (траўматаксіс), механічных (баратаксіс) і іншых уздзеянняў. Па характару руху ў адказ на ўздзеянне раздражняльніка адрозніваюць:
Характар таксісу можа мяняцца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці раздражнення і стану арганізма[3]. Прыкладам таксісу ў жывёл могуць служыць накіраваная рэакцыя лічынак мясной мухі на святло, кідок багамола на ахвяру, арыентацыя па Сонцы ў пчол, мурашак, пералётных птушак[4]. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia