Цеплыня
![]() Цеплыня, цяпло — адна з формаў перадачы энергіі. На мікраскапічным узроўні цеплыня — кінетычная частка ўнутранай энергіі рэчыва, якая вызначаецца хаатычным рухам малекул і атамаў (т. зв. цеплавы рух), з якіх гэтае рэчыва складаецца. Мерай інтэнсіўнасці руху атамаў, г. зн. цеплыні, з’яўляецца тэмпература. Фізічныя канцэпцыіАжно да канца 18 стагоддзя цеплыню ўяўлялі як матэрыяльную субстанцыю. Лічылася, што тэмпература сістэмы вызначаецца колькасцю «каларычнай вадкасці» ці «цепларода», што ў ёй змяшчаецца. Б. Румфард (1751—1814), а пазней Дж. Джоўль(1818—1889) і іншыя тагачасныя фізікі абверглі «каларычную» тэорыю даказаўшы, што цеплыня нічога не важыць і існуе магчымасць атрымліваць яе ў любой колькасці проста за кошт механічнага церця[3]. Сучасная фізіка прытрымліваецца разумення цеплыні як энергіі руху атамаў і малекул рэчыва. Адзінкі вымярэння цеплыніЦеплыня, як адна з формаў энергіі, у Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ адзінкай энергіі з’яўляецца джоўль [Дж]. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння цеплыні:
Фізічныя разлікіКолькасць цеплныі абазначаецца вялікай літарай (ад англ. quantity of heat — "«колькасць цеплыні»): дзе
Крыніцы цеплыніАсноўнымі крыніцамі цеплыні з’яўляюцца хімічныя і ядзерныя рэакцыі, а таксама розныя працэсы ператварэння энергіі. Прыкладамі экзатэрмічных рэакцый (хімічныя рэакцыі з выдзяленнем цеплыні) з’яўляюцца гарэнне і расшчапленне ежы. Амаль уся цеплыня, атрымліваемая Зямлёй забяспечваецца ядзернымі рэакцыямі, якія працякаюць у нетрах Сонца. У цеплыню можна ператвараць і іншыя віды энергіі, напрыклад механічную работу і электрычную энергію. Згодна 1-му закону тэрмадынамікі цеплавую энергію (як і любую) можна толькі ператварыць у іншую форму, але нельга атрымаць «з нічога» ці знішчыць. Распаўсюджанне цеплыніРаспаўсюджанне цеплыні (цеплаабмен) адбываецца ў любых рэчывах і нават праз вакуум пры ўмове наяўнасці рознасці тэмператур. Вылучаюць тры элементарных віды цеплаабмена:
Цеплыня ў жыцці чалавекаЧалавек выкарыстоўвае цеплыню на працягу ўсяго існавання цывілізацыі, цеплавая энергія так ці інакш прысутнічае абсалютна паўсюдна: ад функцыянавання энергетычных установак да прасцейшых мікраскапічных фізічных працэсаў. Цеплыня адыгравае важную ролю ў тым ліку і ў функцыянаванні чалавечага арганізма. Энергія, якая атрымліваецца з расшчапленнем ежы ідзе на падтрыманне тэмпературы цела каля 36,7 ° С. Чалавек лепей адчувае цеплыню, калі ў паветры ўтрымліваецца болей вільгаці. Напрыклад пры тэмпературы 30 ° С, але з 10 % вільготнасцю будзе здавацца, што тэмпература паветра ўсяго 28 °C. Але ўжо пры вільготнасці каля 90 % тэмпература адчуваецца як 40 °C. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia