Траўнік
Тра́ўнік[1][2], чырванано́жка[1][2], кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду Уліты (Tringa) сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атраду Сеўцападобныя (Charadriiformes). АпісаннеДарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага уліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 г. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі з’яўляюцца і доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка». АрэалТраўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе і жыве ля узбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часта мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны. ХарчаваннеУ ежу траўніка ўваходзяць насякомыя, чарвякі, слімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводдзе ў пошуках здабычы. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia