ТрдзельнікТрдзе́льнік (славацк.: trdelník) або скаліцкі трдзельнік (славацк.: skalický trdelník) — традыцыйная славацкая страва, салодкая выпечка, якая паходзіць з рэгіёна Загор'е. Вырабляецца з абкручанага вакол кія цеста, пасмажанага на грылі і пасыпанага цукрам, змяшаным з арэхамі і карыцай. Славацкі трдзельнік — першая славацкая страва, якая атрымала абаронены геаграфічны статус Еўрасаюза. Такую назву могуць мець толькі трдзельнікі, вырабленыя на тэрыторыі раёнаў Скаліца і Сеніца, абмежаваным рэкамі Морава, Цепліца і Міява і мяжой з Чэхіяй. ГісторыяПрыгатаванне трдзельніка ў раёне Скаліцы вядомае ўжо з пачатку XIX стагоддзя. Граф Ёжэф Гвадані , адстаўны венгерскі генерал, які быў паэтам і філосафам, жыў у Скаліцы ў канцы XVIII стагоддзя. З сабой ён прывёз рэцэпт трдзельніка з Сяміграддзя і значна яго змяніў. Яго страва стала вядомая пад назвай скаліцкі трдзельнік. СучаснасцьУ цяперашні час трдзельнік — вельмі папулярная салодкая выпечка па ўсёй Славакіі, а таксама ў Чэхіі. Карыстаецца папулярнасцю падчас кірмашоў і фестаў. Прадаецца таксама ў Венгрыі і ў іншых рэгіёнах пражывання этнічных венграў (напрыклад, у Ваяводзіне). Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia