Плошча паверхні 0,51 км². Найбольшая глыбіня 38,2 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня возера 1,33 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 3,24 км. Аб’ём вады 6,3 млн м³. Плошча вадазбору 2,4 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 м на поўначы і поўдні да 20 м на паўднёвым захадзе. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на невялікім участку на поўдні возера — сплавінныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 10—15 метраў. На поўдні і поўначы пашыраецца да 70 метраў. У гэтых жа частках возера ў прыбярэжнай частцы фарміруюцца сапрапелі. Дно да глыбіні 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Вада ў возеры вызначаецца высокай празрыстасцю і нізкай колернасцю, добрай насычанасцю кіслародам.
Возера Трошча мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, бяссцёкавае. У возера ўпадаюць ручаі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ад 5—10 да 50 метраў, падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 метраў.
Тро́шча // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 367. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)