Тры колеры (фестываль)
«Тры ко́леры» ― беларускі рок-фестываль , першы перыядычны фестываль такога кшталту у Беларусі.[1] ГісторыяАрганізатарам фестываля стаў мінскі рок-клуб і асабіста Анатоль Мяльгуй. Асноўнымі хэдлайнэрамі першых «Трох колераў» 1986 года былі рок-гурты «Бонда», «Менск», «Магістрат». Гурты былі вельмі розныя, што і выклікала жаданне арганізатараў адлюстраваць гэты кантраст у назве фестываля. Фестываль працягваўся два дні пры поўнай зале. У першы дзень нечакана сапсаваўся дынамік, зала чакала паўтары гадзіны выступа беларускіх гуртоў, музыкі «Сузор’я» выратавалі становішча. Планавалася, што «Мроя» выступіць на «Тры колеры-1», але ўсе ўдзельнікі гурта, акрамя Юрася Ляўкова, сышлі ў войска. Праз два гады на «Тры колеры-2» гурт «Мроя» выступіў і фактычна ператварылася ў галоўную рок-каманду Беларусі. Актывіст рок-клуба Уладзімір Зайчанка правёў трэці фестываль «Тры колеры-3» у 1990 годзе. Упершыню на сцэне там выступіў гурт «Ляпіс Трубяцкі». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia