Васіль Генадзевіч Шугалей
Васіль Генадзевіч Шугалей, Вася Шугалей (31 снежня 1970, Мінск — 7 сакавіка 2004, Люберцы) — беларускі музыкант-авангардыст, паэт, прадзюсар. Жыццё і дзейнасцьСтваральнік легендарнага мінскага гурту «Ы.Ы.Ы.». Хутка стаў вядомай асобай у мінскай рок-тусоўцы, пазнаёміўся з вядомымі беларускімі і расійскімі музыкантамі. Вася Шугалей быў першым маскоўскім прадзюсарам гурту «Ляпіс Трубяцкой», а таксама прадзюсарам «Бі-2», «Жукі», «Забароненыя барабаншчыкі». Аўтар праекту «Сюрпрыз для Алы» (у суаўтарстве з Філіпам Кіркоравым). Удзельнічаў у тэлевізійных праграмах («Вася ін да Хаўз» Васіля Стрэльнікава, «Піп-Парад» Міхаіла Рольніка). Лідар гурта «20000 зажЫгалок». Перакладаў тэксты Джыма Морысана. Забіты ў 2004 на сваёй кватэры ў Люберцах паблізу Масквы. Пахаваны 19 сакавіка 2004 года на мінскіх могілках у Калодзішчах. Аўтар шматлікіх песень, у тым ліку «Ветер знает», якія ў розны час выконвалі гурты «Брава», «Neuro Dubel», «Сярэбранае вяселле», «Касіяпея», Rockerjoker і Зміцер Вайцюшкевіч. АцэнкіПаводле меркавання Максіма Жбанкова, Вася Шугалей зрабіў значны ўклад у культурнае і музычнае жыццё Мінска, Пецярбурга і Масквы[1]. Паводле Аляксандра Памідорава:
ПамяцьУ мінскім клубе «Рэактар», 3 чэрвеня 2010 года прайшоў вечар памяці Васіля Шугалея, ў межах якога адбылася прэзентацыя праекта «Ы. Ы. Ы. Васька-ЖЫВЫ!» (выданне трайнога мультымедыйнага дыска са зборам розных відэа- і аўдыёматэрыялаў, звязаных з асобай і творчасцю Шугалея). На вечары выступілі гурты «Касіяпея», «Сярэбранае вяселле», The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel. У мінскай галерэі «Ў», 4 лістапада 2011 года адкрылася выстаўка графічных работ Васіля Шугалея. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia