Туймаада

Туймаада (Туймада, якуцк.: Туймаада) — даліна ў сярэдняй плыні, па левым беразе ракі Лены. У даліне знаходзіцца горад Якуцк з прылеглымі населенымі пунктамі, у ліку якіх Жатай, Хатасы, Табага, Кангалассы, Тулагіна, Кільдзямцы, Сырах і інш.

Геаграфія

Туймаада — самая вялікая па колькасці насельніцтва з трох асноўных далін (таксама Эркээні і Энсіэлі) ў сярэдняй плыні Лены. Плошча — 700 км². Насельніцтва — 276,2 тыс. чалавек (2008), то бок больш чвэрці насельніцтва ўсей Якуціі.

На тэрыторыі даліны мноства азёр, старыц і праток Лены. У заходняй частцы Туймаады — гара Чачур Муран.

Клімат рэзкакантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −39,6 °С, ліпеня +19,0 °С. Норма ападкаў — каля 240 мм у год.

Гісторыя

Па фальклорных паданнях у гэтай даліне пасяліліся прабацькі якутаў Амагой Бай і Элэй Баатур.

У рэчаіснасці даліна Туймаада была заселена яшчэ ў палеаліце. Археалагічныя даследаванні прывялі да вялікай колькасці знаходак на параўнальна невялікай тэрыторыі. Было знойдзена больш 70 археалагічных помнікаў неаліту і прыкладна гэтулькі ж помнікаў бронзавага і ранняга жалезнага вякоў[1].

Фотографии

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya