Турыйск (Валынская вобласць)
Турыйск[1] (укр.: Турійськ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр Турыйскага раёна. ГісторыяПершае пісьмовае згадванне аб мястэчку датуецца 1097 годам у Несцераўскім летапісе «Аповесці мінулых гадоў». У XI—XII стагоддзях мястэчка ўваходзіла ў склад Валынскага, а пасля — Галіцка-Валынскага княства. Затым — у Вялікім Княстве Літоўскім, Каралеўстве Польскім. У 1515 годзе Турыйск быў падораны каралём Жыгімонтам I Старым князю Сангушка. Пазней належаў Любамірскім, Асалінскім і інш. З гістарычных крыніц вядома, што на старым замчышчы яшчэ ў XV стагоддзі быў замак з цэлай сеткай падземных хадоў, спачатку драўляны, а затым каменны. У 1759 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права ад караля Станіслава Аўгуста па просьбе ўладальніка. У 1793 годзе Турыйск у складзе Валынскага намесніцтва (з 1795 года — губерні) увайшоў ў Расійскую імперыю, з 1921 года — у складзе Польшчы. У верасні 1939 года ў мястэчка ўвайшла Чырвоная Армія. 20 студзеня 1940 года Турыйск стаў раённым цэнтрам УССР. Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia