Тур ААЭ
Тур ААЭ (англ.: UAE Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіць у канцы лютага — пачатку сакавіка па дарогах ААЭ. ГісторыяГонка з’явілася ў выніку аб’яднання дзвюх мясцовых гонак — Тура Абу Дабі і Тура Дубая, якія праводзіліся ў краіне з 2014 года, і адразу ўвайшла ў каляндар UCI World Tour. Арганізатарамі з’яўляюцца спартыўны савет Абу-Дабі (ADSC) і спартыўны савет Дубая (DSC) сумесна з RCS Sport, які праводзіць Джыра д’Італія. Дыстанцыя новай гонкі складзе сем этапаў замест чатырох-пяці ў кожнага з яе папярэднікаў. У 2019 годзе маршрут прайшоў з Абу-Дабі ў Дубай па тэрыторыях усіх сямі эміратаў, а ў 2020 годзе ў зваротным кірунку. Лагатып гонкі выкананы ў выглядзе сямівугольніка, які сімвалізуе сем эміратаў, што ўтвараюць ААЭ, і з выкарыстаннем кветак нацыянальнага сцяга.[1] Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia