Тур Польшчы
Тур Польшчы — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка па дарогах Польшчы. Першая гонка адбылася ў 1928 годзе. Уваходзіць у лік велагонак UCI World Tour. ГісторыяПершы Тур Польшчы адбыўся ў верасні 1928 года, яго арганізатарамі былі Таварыства веласіпедыстаў Варшавы і кракаўская газета «Спартыўны агляд». У ім прыняў удзел 71 веласіпедыст. Да 1992 года ў спаборніцтвах прымалі ўдзел аматары. У 1993 годзе арганізацыяй тура заняўся срэбны прызёр маскоўскай Алімпіяды Чэслаў Ланг. Пад яго кіраўніцтвам велагонка хутка набрала папулярнасць. У прафесійныя склады каманд-удзельніц тура сталі заяўляцца першыя велічыні сусветнага веласпорту. У 2004 годзе UCI прысвоіў туру катэгорыю 2.2, а ў 2005 годзе ўключыў у склад UCI ProTour[1]. Тур Польшчы 2008 і 2009 гг. трансліраваліся тэлеканалам Eurosport 2 на дзевяці мовах у 40 краінах свету. Класіфікацыі тура
Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia