Вуэльта Іспаніі (Тур Іспаніі, Вуэльта, ісп.: Vuelta a España) — найвядомая трохтыднёвая шасейная велагонка, адна з трох самых прэстыжных у свеце (разам з Тур дэ Франс і Джыра д'Італія).
Праходзіць штогод па тэрыторыі Іспаніі і Андоры ў верасні (пачынаючы з 1995 года). Першая гонка адбылася ў 1935 годзе. Толькі 2 гонкі праходзілі таксама па тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін: 1997 год — Партугалія, 2009 год — Нідэрланды і Бельгія.
Газета «Informaciones» з рэкламай першай «Вуэльты».Вальвердэ ў майцы лідара Вуэльты 2013.
Гісторыя
Натхнёны поспехам Тур дэ Франс і Джыры д'Італія, а таксама для павелічэння продажаў сваіх арыгінальных выданняў(«L'Auto» і «La Gazzetta Dello Sport») Хуан Пуёль, дырэктар газеты «Informaciones» арганізуе першую Вуэльту Іспаніі ў 1935 годзе[1].
Першая Вуэльта праходзіла з 29 красавіка па 15 мая 1935 года і ўключала ў сябе 14 этапаў і мела 50 удзельнікаў. Выйграў яе бельгіец Густаф Дэлор. Ёе жа быў пераможцам і ў наступны год, тады Вуэльта мела ўжо іншы фармат, была павялічана колькасць этапаў да 21.
Паміж 1937 і 1944 гадамі, Вуэльта была толькі двойчы, у 1941 і 1942 гадах, з-за Іспанскай грамадзянскай вайны і Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзве велагонкі, у якіх удзельнікамі з'яўляліся амаль усе іспанцы, былі выйграны Хуліанам Берэндэра.
Вуэльта праводзілася вясной (красавік-травень) да 1995 года, але сёння гэтая велагонка пачынаецца ў верасні. Гэта змяненне ў раскладзе павялічыла прэстыж гонкі.
Лідарская майка
Лідару гонкі належыць апранаць майку пэўнага колеру, які вылучае яго сярод астатніх гоншчыкаў так жа, як на гонках Тур дэ Франс (жоўтая майка) і Джыра д'італія (ружовая майка). Колер лідарскай майкі Вуэльты Іспаніі мяняўся некалькі разоў. Арганізатары, якія адраджалі гонку пасля множных паўзаў, звычайна мянялі колер майкі. З 1935 года лідарская майка была аранжавай, у 1941-м стала белай і зноў аранжавай у 1942 годзе. У 1945-1950 гадах лідары насілі белую майку з гарызантальнай чырвонай паласой. У 1955 годзе — па аналогіі з Тур дэ Франс — колер майкі стаў жоўтым. За выключэннем 1977 года, калі майка стала аранжавай, усе гады, уключаючы 1998-ы, майка была жоўтай, пасля чаго колер атрымаў залаты адценне. Аднак у 2010 годзе лідарская майка стала чырвонай.