Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў (алб. Universiteti i Arteve) — галоўная навучальная ўстанова, якая прапануе вышэйшую адукацыю ў галіне мастацтва ў Албаніі.
Гісторыя
Установа заснавана ў 1966 годзе як Вышэйшы інстытут мастацтваў, ён аб’яднаў тры мастацкія ўстановы: Тыранскую дзяржаўную кансерваторыю (алб. Konservatorin Shtetëror të Tiranës), Вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў (алб. Shkollën e Arteve të Bukura) і Вышэйшую акцёрскую школу «Аляксандра Мойсіў» (алб. Shkollën e Lartë të Aktorëve «Aleksandër Moisiu»). Акадэмія мастацтваў змагла скарыстацца рускай традыцыяй у класічнай музыцы і балеце дзякуючы таму, што Албанія і Расія былі ў цесных адносінах у часы камуністычнага кіраўніцтва. Школа па-ранейшаму падтрымлівае сувязі з Расійскай школай балета і класічнай музыкі. У 1991 годзе Вышэйшы інстытут мастацтваў быў перайменаваны ў Акадэмію мастацтваў. 12 кастрычніка 2009 года прэзідэнт Рэспублікі Албанія Бамір Топі ўзнагародзіў Акадэмію мастацтваў «Ордэнам Вялікага магістра».[1] 23 сакавіка 2011 года рашэннем Савета Міністраў Албаніі, Акадэмія мастацтваў была перайменавана ва Ўніверсітэт мастацтваў, які пачаў сваю дзейнасць з 2011/2012 навучальнага года.
Факультэт візуальных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці ў галіне жывапісу, графікі, дызайну тэкстылю і моды, мультымедыя, прыкладнога дызайну, скульптуры і керамікі, а таксама мае дзве кафедры:
Факультэт драматычных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці у кіна- і тэле-рэжысуры, акцёрскім мастацтве, сцэнаграфіі і кастамаграфіі, і харэаграфіі, і мае дзве кафедры:
Кафедра акцёрскага мастацтва
Кафедра рэжысуры, сцэны, дызайна, харэаграфіі і тэорыі мастацтва
Дырэктары/Рэктары
З моманту свайго стварэння і да 1991 года Вышэйшым інстытутам мастацтваў кіраваў дырэктар. З 1997 года па цяперашні час ім кіруе рэктар.
Дырэктары/Рэктары Універсітэта мастацтваў
1966-1969
Вільсан Кіліка, жывапісец, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1969-1973
Тэфік Лаўшы, пісьменнік, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1973-1978
Лілі Жамо, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1978-1981
Ібрагім Мадхі, прафесар скрыпкі, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1981-1988
Крыста Ёрджы, кінарэжысёр, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1988-1991
Якаў Мату, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў)
1991-1992
Фатмір Хісі, музыкант, (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1992-1995
Буяр Капекшыу, кінарэжысёр і акцёр (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1995-1997
Джэрдж Жэдзі, пісьменнік, (дырэктар Акадэміі мастацтваў)
1997-2008
Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў)
2008-2016
Петрыт Малай, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў, рэктар Універсітэта мастацтваў)
2016-
Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Універсітэта мастацтваў)
Паштовая марка
45-годдзе Акадэміі мастацтваў
15 снежня 2011 года да 45-годдзя Акадэміі мастацтваў Пошта Албаніі выпусціла новую паштовую марку,[2] прысвечаную гэтай падзеі.