Тэатральны куфар
«Тэатра́льны ку́фар» — міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які штогод ладзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 2004 года. Дэвіз фестывалю — «Традыцыі. Пошук. Эксперымент». Штогод пастаноўкі фестывалю наведваюць каля 12 тыс. гледачоў. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1]. Пераможцы
Гісторыя29 верасня 2004 г. у будынку Ліцэя БДУ (Мінск, вул. Ульянаўская, д. 8) пачаўся першы фестываль «Тэатральны куфар», у якім да 3 кастрычніка паўдзельнічалі 11 тэатраў[13] з 4 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Расія і Швейцарыя)[14]. На адкрыцці фестывалю яго ўдзельнікаў вітаў рэктар БДУ Васіль Стражаў[15]. Мастацкім кіраўніком фестывалю выступіў Сяргей Турбан. 27 верасня 2005 г. у Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі 2-і Міжнародны фестываль студэнцкай тэатральнай творчасці «Тэатральны куфар». Да 2 кастрычніка 2005 г. у фестывалі паўдзельнічалі тэатры з 6 краін Еўропы (Беларусь, Іспанія, Літва, Расія, Славенія і Швейцарыя) і 1 краіна Афрыкі (Нігерыя). Выступленні прайшлі на пляцоўках Ліцэя БДУ, філалагічнага факультэта БДУ і ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта[16]. 6-11 кастрычніка 2008 г. адбыўся 5-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», на якім 19 студэнцкіх тэатраў з 9 краін Еўропы (Беларусь, Літва, Нідэрланды, Германія, Расія, Сербія, Украіна, Францыя і Эстонія) і 1 краіна Азіі (Ізраіль) выступілі з 20 спектаклямі. Адбор ажыццяўляўся з амаль 50 заявак на ўдзел. Трупы тэатраў налічвалі каля 300 акцёраў. Журы ўключала прадстаўнікоў з 5 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Брытанія, Латвія, Славенія, Францыя) і 2 дзяржаў Паўночнай Амерыкі (ЗША, Канада). На чале журы стаяў старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) Жан-Жак Лару (Канада). У сувязі з працягам бясплатнага допуску гледачоў у Ліцэі БДУ спектаклі праходзілі пры перапоўненых залах (звыш 500 месцаў). На закрыцці фестывалю 11 кастрычніка 2008 г. выдалі па-беларуску і па-англійску зборнік «Бібліятэчка» з 5 п’есамі беларускіх драматургаў, якія раней не друкаваліся[17]. Агульны лік гледачоў склаў каля 12 тыс. чалавек[18]. 28 верасня — 3 кастрычніка 2009 г. прайшоў 6-ы Міжнародны фестываль «Тэатральны куфар», на якім паказалі 22 пастаноўкі тэатраў з 11 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Бельгія, Латвія, Літва, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія і Эстонія), 2 краін Азіі (Іран, Турцыя) і 1 краіна Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[19]. Сярод пастановак адсутнічалі спектаклі на беларускай мове[20]. 27 верасня — 2 кастрычніка 2010 г. на 7-ым фестывалі «Тэатральны куфар» беларускамоўныя спектаклі адсутнічалі паўторна, хоць удзел бралі 4 тэатры з Беларусі. Агулам прыехалі тэатры з 16 краін[21]. 25 верасня — 2 кастрычніка 2011 г. адбыўся 8-ы фестываль «Тэатральны куфар» з удзелам 29 тэатраў з 12 краін Еўропы (Беларусь, Латвія, Літва, Нідэрланды, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія, Украіна, Харватыя і Эстонія), 2 краін Азіі (Грузія, Ізраіль), 1 краіна Афрыкі (Марока) і 1 краіна Паўднёвай Амерыкі (Бразілія). Упершыню на фестывалі ўвялі платныя білеты па 10 тыс. рублёў ($1,77)[22] за месца незалежна ад размяшчэння ў зале. З 13 пастановак ад тэатраў Беларусі на беларускай мове прайшлі 2 (15%): «Афарызм» паводле Уладзіміра Караткевіча (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт) і «Ігрышча» паводле Якуба Коласа (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт)[23]. У 2011 годзе фестываль стаў уладальнікам сярэбранага медаля прафесійнага конкурсу «Брэнд года». 2-6 ліпеня 2012 г. 9-ы фестываль прайшоў з удзелам тэатраў з 6 краін Еўропы (Балгарыя, Беларусь, Літва, Расія, Украіна, Францыя), 3 краін Азіі (Грузія, Кітай, Філіпіны) і 2 краін Амерыкі (ЗША, Уругвай). З 70 спектакляў адбор для паказу прайшлі 13 заявак. Цана ўваходнага білета склала 23 тыс. рублёў[24] ($2,76). 4 ліпеня 2012 г. у Палацы культуры прафсаюзаў тэатр БДУ «На балконе» прадставіў беларускамоўную пастаноўку «Кругі» («Колы») паводле п’есы Уладзіміра Боські[25]. Фестываль упершыню прайшоў улетку для спалучэння з адначасным 9-м Сусветным кангрэсам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) у Мінску, на які з’ехаліся прадстаўнікі 35 краін[26]. 23-28 верасня 2013 г. 10-ы «Тэатральны куфар» адбыўся пры ўдзеле тэатраў з 14 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Бельгія, Брытанія, Грэцыя, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Францыя і Эстонія), 3 дзяржаў Азіі (Бангладэш, Грузія, Турцыя) і 1 дзяржавы Паўночнай Амерыкі (Канада). На фестывалі паставілі 28 спектакляў. У выніку за 10 гадоў удзельнікамі фестывалю сталі тэатры з 55 краін[27]. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia