Тэлесфар Позняк
Тэлесфар Позняк (28 лістапада 1932, Трапалава, цяпер Куранецкі сельсавет Вілейскага раёна — 3 красавіка 2019) — польскі літаратуразнавец, крытык, славіст, гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Доктар філалагічных навук (1969). Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта. БіяграфіяАўтар успамінаў пра Вілейшчыну даваеннага і ваеннага часу. Выехаў у Польшчу разам з сям’ёй у 1945 годзе[2]. Скончыў Уроцлаўскі ўніверсітэт у 1955 годзе, з 1983 яго прафесар, загадчык аддзела рускай і іншых славянскіх літаратур Інстытута славянскай філалогіі. Член Аддзела філалагічных навук Уроцлаўскага навуковага таварыства. Навуковая дзейнасцьДаследаваў усходне-славянскія літаратуры. Аўтар манаграфій «Дастаеўскі ў коле рускіх сімвалістаў» (1969), «Дастаеўскі і Усход» (1992), артыкулаў пра М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, М. Шолахава, Л. Лявонава і інш. Вывучаў творчасць К. Чорнага, беларускую савецкую паэзію ваеннага часу, польскія матывы ў творчасці Я. Купалы, польска-беларускія літаратурныя сувязі, рэцэнзаваў працы беларускіх літаратуразнаўцаў. Асабліва яго цікавілі параўнаўчае літаратуразнаўства, унутрылітаратурныя сувязі і аксіялогія культуры. Аўтар «Анталогіі беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1993), «Анталогіі беларускай паэзіі XX ст.» (1997), гістарычнага нарыса «Беларуская літаратура» ў кнізе «Гісторыя еўрапейскіх літаратур» (т. 3, ч. 1, 1989). ЗноскіЛітаратура
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia