Тэнііды
Тэнііды[1] (Taeniidae) — сямейства стужачных чарвей. Самае вялікае сямейства з атраду цэпені (Cyclophyllidea)[2]. Сярод прадстаўнікоў сямейства мноства відаў медыцынскага і ветэрынарнага значэння, у тым ліку такія віды, як свіны цэпень (Taenia solium), бычыны цэпень (Taenia saginata) і Echinococcus granulosus. Тэнііды з’яўляюцца паразітамі млекакормячых і многія з іх заразныя для чалавека. АпісаннеЦела даўжынёй да 20 метраў, стужкападобнае, членістае. На галоўцы размешчаны прысоскі, хабаток у большасці відаў з 2 радамі хіцінавых кручкоў[1]. Гермафрадыты. Матка прадаўгаватая, галінастая, зрэдку шара- або мехападобная з бакавымі выпучваннямі. Семяннікі шматлікія. Яечнік (лопасцевы або ныркападобны) и жаўточнік размешчаны ў задняй частцы членіка. Аплодненае яйцо развіваецца ў матцы і мае зародак, які ў целе прамежкавага гаспадара пераўтвараецца ў лічынку, своеасаблівую для кожнага роду[1]. Дарослыя тэнііды паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (канчатковыя гаспадары), лічынкі — у розных органах і тканках капытных, грызуноў і чалавека (прамежкавыя гаспадары), выклікаюць тэніідозы[1] і фінозы. СістэматыкаСямейства ўключае чатыры роды:
Жыццёвы цыклПрадстаўнікі сямейства адрозніваюцца сваім наземным жыццёвым цыклам, які ўключае стадыю спакою, званую метацэстодай. Яны развіваюцца ў тканках прамежкавага гаспадара, калі яйцы спажываюцца. Яйцы вылупляюцца ў анкасферу, якая праходзіць праз сценку кішэчніка і ўтварае метацэстоду. Прыкладам можа служыць цыстыцэркоід, цыстыцэрк, альбо гідатыдная кіста. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні метацэстоды. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia