Тэніідозы
Тэніідозы[2] / Тэніязы (лац.: Taeniasis) — глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца палаваспелымі стужачнымі чарвямі сямейства тэнііды (Taeniidae). Па гэтай жа назвай у МКБ-10 (В.68) спалучаюць дзве паразітарныя інвазіі (гельмінтозы): выкліканую бычыным цэпенем (Taeniarhynchus saginatus) (тэніярынхоз ) і выкліканую свіным цэпенем (Taenia solium) (тэніёз ), пры якіх звычайна заражэнне чалавека адбываецца пры ўжыванні сырога мяса ялавічыны або свініны ці інвазаваных фінамі (цыстыцэркамі) мясных прадуктаў з іх. Пры гэтым людзі з’яўляюцца канчатковым гаспадаром гэтых інвазій. Пры паражэнні чалавека прамежкавымі формамі — цыстыцэркамі, што магчыма пры інвазіі, якую выклікае свіны цепень, вылучаюць асобна «цыстыцэркоз» (В.69). ВОЗ лічыць мэтазгодным у апошні час далучаць да гэтай групы нешматлікія выпадкі захворвання людзей відам Taenia asiatica, якія адбываюцца выключна ў Азія[3]. Іх адносяць да В.68.9 «Нявызначаныя тэніязы». ![]() Яшчэ больш рэдкімі з’яўляюцца паражэнні людзей відам Taenia crassiceps, апісаны інвазіі выключна лічынкавымі формамі, з-за чаго такія выпадкі згодна МКБ-10 можна непасрэдна адносіць як да «нявызначаных тэніязаў», так і да «цыстыцэркозу» (В.69)[4]. ЭтыялогіяЧалавек заражаецца на тэніідоз ад спажывання заражанага лічынками паразітаў і недастаткова тэрмічна апрацаванага мяса свіней і буйной рагатай жывёлы[2]. Эпідэміялагічныя асаблівасці тэніідозаўЗ жывёл на тэніідозы найбольш хварэюць сабачыя, кашэчыя, куніцавыя (у тонкім кішэчніку іх паразітуюць палаваспелыя тэнііды), заражаюцца пры паяданні грызуноў і жвачных, інфікаваных лічынкавымі стадыямі паразітаў[2]. Асаблівасці патагенезу і клінічнага цячэнняУ чалавека праяўляецца страўнікава-кішачнымі і нервовымі расстройствамі[2].
ДыягностыкаАсаблівасцю дыягностыкі тэніідозаў з’яўляецца тое, што пры мікраскапічным даследаванні яец тэніід адрозніць іх адзін ад аднаго немагчыма, таму неабходна даследаванне праглатыд (сегментаў цела гэтых стужачных чарвей). ![]() Лячэнне і прафілактыкаДля прафілактыкі інвазій у людзей патрэбны ветэрынарна-санітарны кантроль за забоем жывёл, санітарна-эпідэмічныя мерапрыемствы[2]. Прафілактыкай у жывёл з’яўляецца планавая дэгельмінтызацыя сабак і пушных звяроў, ветэрынарны нагляд за мяснымі прадуктамі — кормам у зверагаспадарках[2]. У лячэнні выкарыстоўваюць антыгельмінтыкі[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia