Тэорыя падштурхоўванняТэорыя падштурхоўвання або тэорыя штуршкоў (англ.: nudge theory) — канцэпцыя ў паводзінскай эканоміцы, паліталогіі і псіхалогіі, якая апісвае, як можна ўплываць на паводзіны людзей і прыманне рашэнняў без прымусу або забарон. Асноўная ідэя тэорыі — ствараць умовы, у якіх людзі самі выбіраюць "правільныя" або пажаданыя варыянты паводзін, але не абмяжоўваюцца ў альтэрнатывах. Паходжанне і аўтарыАўтарамі канцэпцыі з’яўляюцца амерыканскія вучоныя Рычард Тэйлер і Кас Санстайн, якія прадставілі яе ў кнізе Nudge: Improving Decisions About Health, Wealth, and Happiness (2008). Рычард Тэйлер атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 2017 годзе за сваю працу ў галіне паводзінскай эканомікі. Сутнасць канцэпцыіПад "падштурхоўваннем" разумеецца любы аспект структуры выбару, які прадказальна ўплывае на паводзіны людзей, не забараняючы ніякіх варыянтаў і не змяняючы істотна іх эканамічных стымулаў. Людзі павінны мець магчымасць лёгка адмовіцца ад прапанаванага варыянту. Прыклады падштурхоўванняў
Крытыка
Звязаныя паняцціЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia