Тэрмасфера![]() Тэрмасфера (ад грэч. Θερμός — «цёплы» і σφαῖρα — «шар», «сфера») — пласт атмасферы, наступны за мезасферай. Пачынаецца на вышыні 80—90 км і распасціраецца да 800 км. Тэмпература паветра ў тэрмасферы вагаецца на розных узроўнях, хутка і разрыўна ўзрастае і можа вагацца ад 200 К да 2000 К, у залежнасці ад ступені сонечнай актыўнасці. Прычынай з'яўляецца паглынанне ультрафіялетавага выпраменьвання Сонца на вышынях 150—300 км, абумоўленае іанізацыяй атмасфернага кіслароду. Назіраюцца вялікія сутачныя хістанні тэмпературы: дзённая тэмпература перавышае начную на 200 – 300 К. Патрэбна мець на ўвазе, што высокія тэмпературы, характэрныя для тэрмасферы, вызначаюцца па вялікай хуткасці палёту малекул і атамаў. Так як паветра тут вельмі разрэджанае і мае нязначную шчыльнасць, то агульнае ўтрыманне цяпла, якое можа ўздзейнічаць на целы, вельмі малое. Касмічныя апараты ў тэрмасферы не награюцца за кошт цеплаабмена з паветрам. Паколькі паветра ў тэрмасферы моцна іанізавана, то гэтую сферу яшчэ называюць іонасферай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia