Іанасфера![]() Іанасфера, іонасфера — іанізаваны слой верхняй атмасферы Зямлі на вышыні ад 50—80 да некалькіх тысяч кіламетраў. Верхняя мяжа іанасферы — знешняя частка магнітасферы. Яна ўяўляе сабой іанізаваную плазму, якая валодае электраправоднасцю. Тут прысутнічаюць зараджаныя атамы кісларода, гелія і вадарода, а таксама свабодныя электроны. Атамы і малекулы паветра зараджаюцца ў выніку страты электрона, або набыцця свабоднага электрона пад уздзеяннем касмічнага і сонечнага выпрамянення. Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі іанасферы ўтвараюць вельмі разрэджанае і высок-электраправоднае асяродцзе. Iанасфера адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры. Іанасфера складаецца з сумесі газу нейтральных атамаў і малекул (у асноўным азоту N2 і кіслароду О2) і квазінейтральнай плазмы (колькасць адмоўна зараджаных часціц толькі прыкладна роўная колькасці станоўча зараджаных). Ступень іанізацыі становіцца істотнай ужо на вышыні 60 кіламетраў і няўхільна павялічваецца з аддаленнем ад Зямлі. Вылучаюць тры слаі з павышанай канцэнтрацыяй іонаў і электронаў: слой D — на вышынях 60 — 90 км; слой Е — на вышынях 105—160 км; слой F — вышэй 180 км. Іонасфера валодае здольнасцю паглынаць, адбіваць і пераламляць радыёхвалі рознай даўжыні. У выніку адбіцця радыёхваляў ад іонасферы магчыма далёкая радыёсувязь на Зямлі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia