Тэхнадром імя І. П. Кулібіна«Тэхнадром імя І. П. Кулібіна» (рас. «Технодром имени И. П. Кулибина») — расійская навукова-папулярная тэлепраграма, якая выходзіла з 1992 па 2008 год. Вядучымі праграмы ў 1992—1993 гадах былі журналісты Мікалай Рыбакоў і Андрэй Самохін. Пасля 1993 года вядучым быў Андрэй Самохін. Асобныя сюжэты здымалі журналісты Аляксандр Філатаў (раней прымаў актыўны ўдзел у вытворчасці праграмы Гэта вы можаце), Алена Чарнова, Сяргей Бура, Віталь Собалеў. У 2005—2008 гадах аўтарскую рубрыку ў перадачы вёў расейскі матэматык, пісьменнік і вынаходнік Сяргей Федзін . Аб перадачыПерадача развівала фармат публічнай дэманстрацыі айчынных вынаходнікаў, раней рэалізаваны ў перадачы «Гэта вы можаце», і папулярызавала вынаходніцкую дзейнасць (што падкрэсліваецца назвай, якая з’явілася ў гонар расійскага механіка-самавучкі і вынаходніка І. П. Кулібіна). Асноўны акцэнт у перадачы рабіўся на арыгінальнасць ідэі і яе практычную значнасць. Адметнай рысай з’яўлялася тое, што ў перадачы аўтары наўмысна пазбягалі замежных слоў у тэкстах, знаходзячы ім замену ў рускай мове, часта выкарыстоўвалі прыказкі і прымаўкі. Асобныя сюжэты і рубрыкі здымаліся ў гумарыстычным ключы. У якасці акцёраў у іх удзельнічалі вядучыя і рэжысёры праграмы, тэхнічныя работнікі здымачнай групы і студэнты тэатральных ВНУ. Ідэя перадачы належыць журналістам Мікалаю Рыбакову і Андрэю Самохіну, іх ініцыятыву падтрымала прадзюсар і мастацкі кіраўнік Ірына Аляксандраўна Жалязова. Рэжысёрам праграмы быў Генадзь Колін, мастак заставак — архітэктар Ігар Промахаў, яму ж належыць і ідэя лагатыпа праграмы у выглядзе ровара з квадратнымі коламі. Кожны выпуск меў працягласць 10 хвілін і складаўся з асобных сюжэтаў працягласцю 3 хвіліны, у якіх альбо вядучы, альбо самі вынаходнікі расказвалі пра сваё вынаходніцтва. У перыяд 1992—1993 гадоў перадача выходзіла два разы на тыдзень — у панядзелак і сераду. У 1993 годзе тэлеперадача была на другім месцы (пасля праграмы «Поле цудаў» ) па колькасці лістоў ад тэлегледачоў, але, нягледзячы на гэта, была знята з эфіру. У 1994 годзе выпуск быў на некаторы час адноўлены на канале Расія-1 пад назвай «Навіны Тэхнадрома». Пасля працяглай паўзы выпускі ўзнавіліся ў 2005 годзе на канале «Звязда» . Фармат перадачы істотна змяніўся: хранаметраж вырас да 26 хвілін, сюжэты сталі больш працяглымі, перадача атрымала арыгінальную камп’ютарную графіку ад мастака Івана Максімава. На тэлеканале «Звязда» перадача выходзіла па нядзелях. У 2008 годзе выпуск перадачы быў спынены ў сувязі са змяненнем фармату тэлеканала і больш не ўзнаўляўся. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia