Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў
Вадзім Аляксандравіч Трапе́знікаў[6] (руск.: Вадим Александрович Трапезников; 28 лістапада 1905[1], Масква[1][2] — 15 жніўня 1994[2][3] ці 5 жніўня 1994[4], Масква) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, аўтаматыкі і сістэм кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член карэспандэнт з 1953 года[6][7][8]), Герой Сацыялістычнай Працы (1965). БіяграфіяНарадзіўся ў Маскве у дваранскай[9] сям’і. Адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, якой перашкодзіла Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ў Расіі[9][8]. У 13-гадовым узросце Вадзім Трапезнікаў пачаў працоўную дзейнасць. працаваў лабарантам у «Каапхіміі», нівеліроўшчыкам пошукавай партыі, метэаролагам у «Масгасе». Адначасова вучыўся, у 1921 годзе скончыў працоўную школу і паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1923 годзе перавёўся на электрамеханічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя Баўмана, якое скончыў у 1928 годзе. У 1928—1938 гадах працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1930—1941 гадах у Маскоўскім энергетычным інстытуце (у 1934—1937 гадах — член Экспертнага савета па ўсесаюзным серыям электрычных машын, з 1939 года — прафесар[9]). З 1941 года В. А. Трапезнікаў працаваў у Інстытуце аўтаматыкі і тэлемеханікі (з 1969 года Інстытут праблем кіравання, сучасны Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), з 1951 года яго дырэктар. З 1959 года старшыня Нацыянальнага камітэта СССР па аўтаматычным кіраванні[7][6]. Адначасова з 1965 па 1978 год займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы[7][9][8][6]. З 1954 года выкладаў у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце[10], займаў пасаду загадчыка кафедры[7]. Памёр В. А. Трапезнікаў 15 жніўня 1994 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[8]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы В. А. Трапезнікава прысвечаны метадам разліку, пабудовы і тэхніка-эканамічнага аналізу электрычных машын і трансфарматараў, даследаванню спосабаў пабудовы хуткадзеючых аўтаматычных прылад, агрэгатных аўтаматычных сістэм, метадам мадэлявання сістэм аўтаматычнага рэгулявання, эканоміцы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Высунуў і абгрунтаваў агрэгатны прынцып, які складаецца ў выдзяленні аднатыпных функцый у структуры прылад, уніфікацыі сродкаў фізічнай рэалізацыі выдзеленых функцый і вузлоў сучлянення іх у прыладах. Пад кіраўніцтвам В. А. Трапезнікава і яго непасрэдным удзеле былі створаны першыя ў СССР аналагавыя вылічальныя машыны, распрацаваны метады даследавання сістэм кіравання, адкрыты новы навуковы напрамак у матэматычным мадэляванні сістэм аўтаматычнага рэгулявання. З 1958 года ўдзельнічаў у праекце стварэння новага класа атамных падводных лодак — знішчальнікаў падводных і надводных караблёў верагодных праціўнікаў[11]. Узнагароды і званні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia