Удод
Удод[1] (Upupa epops) — невялікага памеру птушка з пер’ем стракатай афарбоўкі і вялікай вузкай (4—5 см) дзюбай. Прадстаўнік сямейства Удодавыя (Upupidae), атраду птушак-насарогаў (Bucerotiformes)[2]. АпісаннеДаўжыня цела — 25—29 см, размах крылаў — да 48 см. На галаве — характэрны нараст у выглядзе доўгіх пёраў — чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер’е на крылах і хвасце — чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер’я галавы, шыі і грудной часткі — ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне. Арэал![]() Удод шырока распаўсюджана ў цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, у Сярэдняй Азіі, Індыі, Кітаі, а таксама амаль на ўсім Афрыканскім кантыненце. У Афрыцы удоды жывуць на працягу ўсяго года, а ў Еўропе і Азіі бываюць у час гнездавання і вывядзення птушанят. Улюбёныя месцы пражывання — адкрытая мясцовасць з невялікаю колькасцю дрэваў ці рэдкім кустоўем, лугі, паша. Удод шмат часу праводзіць на зямлі, палюючы. Асаблівасці біялогііУдод — птушка не палахлівая, але вельмі асцярожная. Птушаняты удода маюць адмысловую абарону ад магчымых ворагаў: у небяспечнай сітуацыі яны апырскваюць іх струменем смуроднай вадкасці. Тое ж уласціва і дарослым птушкам. Манагам. Гняздо удод ладзіць у дупле (таксама ў гнездавых скрынках), пад пнямі або ў пакінутых пабудовах, у земляных норах, шчылінах скал, камяністых восыпах. Высцілка адсутнічае, або скупая з сухой травы і лісця, ігліцы і валосся. Пад час выкормлівання паблізу гнязда адчуваецца непрыемны пах абароннай вадкасці птушанят. ![]() Яйкі (звычайна 5—8) моцна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, шэрыя, светла-жоўта-шэрыя, светла-аліўкавыя з шэрым адценнем, часам карычнева-шэрыя, карычневыя або цёмна-блакітна-зялёныя, без плям і мазкоў. АховаКолькасць удодаў у свеце апошнім часам змяншаецца. У Міжнароднай Чырвонай кнізе удоду нададзены статус таксона мінімальнай рызыкі (катэгорыя LC). У міфалогіі![]() Паводле беларускага міфа, удод быў некалі царом птушак. Але яму захацелася стаць птушыным богам. За такое зухвальства Бог пакараў яго, сказаўшы: «Не быць табе богам, быць табе смярдзючым удодам». Ад колішняга царскага ўбору застаўся ў удода толькі чуб — напамінак пра карону[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia