Эканоміка Кот-д’Івуара
Кот-д’Івуар, у параўнанні з іншымі краінамі Заходняй Афрыкі, з’яўляецца адносна развітай дзяржавай. ПрамысловасцьУ Кот-д’Івуары развіта горназдабыўная прамысловасць. Вядзецца здабыча алмазаў (15 тысяч каратаў) і золата (каля 3,5 тон). Маюцца таксама прадпрыемствы па апрацоўцы какава-бабоў, па вытворчасці абутку і адзення, хімічныя заводы. Развіта вытворчасць спажывецкіх тавараў. Вядзецца здабыча нафты. Разведана 220 млн барэляў нафты і 1,3 млрд кубаметраў прыроднага газу. Сельская гаспадаркаКот-д’Івуар — адзін з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў кавы «робуста» (198 млн т, 8 месца ў свеце). Па зборах какава-бабоў займае першае месца ў свеце. Апрацоўваецца 10,23 % тэрыторыі краіны, 73 тыс. га аброшваецца. Таксама вырошчваецца рыс, ананасы, цукровы трыснёг, проса і інш. ГандальЭкспард Кот-д’Івуара больш імпарту (11 і 9 млрд). Дзяржава пастаўляе ў розныя краіны какава-бабы, ананасы, пальмавы алей і бавоўну. Імпартам сюды ідзе паліва, машыны і абсталяванне для іх, прадукты харчавання. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia