Геаграфія Кот-д’Івуара
Рэспубліка Кот-д’Івуар (да 1986 назва афіцыйна перакладалася на беларускую мову як Бераг Слановай Косткі) — субсахарская дзяржава на поўдні Заходняй Афрыкі. Краіна мае прыкладна квадратную форму. Яе паўднёвая граніца, працягласцю 515 км, абмываецца водамі Гвінейскага заліва ў паўночна-ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна. З трох іншых бакоў краіна дзеліць з пяццю іншымі афрыканскімі краінамі граніцу агульнай працягласці 3458 км: 778 км з Ліберыяй на паўднёвым захадзе, 816 км з Гвінеяй на паўночным захадзе, 599 км з Малі на паўночна-паўночным захадзе, 545 км з Буркіна-Фасо на паўночна-паўночным усходзе і 720 км з Ганай на ўсходзе. Кот-д’Івуар займае плошчу 322 463 км², з якіх 318 003 км² займае суша і 4 460 км² водная роўнядзь, што робіць краіну супастаўнай з памерам Германіі. Найвышэйшы пункт — гара Німба (1752 м). Галоўныя рэкі — Сасандра, Бандама, Камаэ. Клімат — трапічны. Марскія ўладанніКот-д’Івуар заяўляе марскія прэтэнзіі на 200 марскіх міль (370 км) у якасці выключнай эканамічнай зоны, 12 марскіх міль (22 км) тэрытарыяльнага мора і 200 марскіх міль (370 км) мацерыковай водмелі. Рэльеф і тапаграфія![]() Рэльеф Кот-д’Івуара ў цэлым можна апісаць як суцэльнае плато, якое плаўна падымаецца ад узроўню мора на прыбярэжным поўдні да вышыні амаль 500 м на поўначы. Прыродныя рэсурсы краіны зрабілі яе параўнальна квітнеючай дзяржавай у агульнаафрыканскай эканоміцы. Паўднёва-ўсходні рэгіён Кот-д’Івуара адзначаны прыбярэжнымі ўнутранымі лагунамі, якія пачынаюцца ля граніцы з Ганай і цягнуцца на 300 км уздоўж усходняй паловы ўзбярэжжа. Паўднёвы рэгіён, асабліва паўднёвы захад, пакрыты густым вільготным трапічным лесам. Усяго лясы займаюць 32,7 % тэрыторыі краіны. Рэльеф у асноўным раўнінны або ўзгорысты, з гарамі на паўночным захадзе. Найніжэйшы пункт Кот-д’Івуара знаходзіцца на ўзроўні мора ля ўзбярэжжа. Найвышэйшы пункт — гара Німба вышынёй 1752 метра на крайнім захадзе краіны, на стыку граніц з Гвінеяй і Ліберыяй. Біёмы![]() Так званы экарэгіён усходнегвінейскіх лясоў распасціраецца ад ракі Сасандра праз паўднёва-цэнтральную і паўднёва-ўсходнюю частку Кот-д’Івуара і на ўсход да Ганы, а заходнегвінейскія нізінныя лясы распасціраюцца на захад ад ракі Сасандра да Ліберыі і паўднёва-ўсходняй Гвінеі. Па гарах рэгіёну Дыз-юіт Мантань на захадзе краіны, недалёка ад граніцы з Гвінеяй і Ліберыяй, распасціраецца экарэгіён гвінейскіх горных лясоў. Мазаічны пояс гвінейскай лесасаваны распасціраецца праз цэнтр краіны з усходу на захад і з’яўляецца пераходнай зонай паміж прыбярэжнымі лясамі і ўнутранымі саваннамі. Лесасавана, што зразумела з назвы, пераплятае ў сабе лясы, саваны і лугі. Паўночны Кот-д’Івуар з’яўляецца часткай экарэгіёна заходнесуданскіх саван біёма трапічных і субтрапічных лугоў, саван і хмызнякоў. Гэта зона латэрытных ці пяшчаных глеб з памяншэннем расліннасці з поўдня на поўнач. РэкіАмаль усе рэкі Кот-д’Івуара працякаюць з поўначы на поўдзень, упадаючы ў Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна. Рака Кавала працякае па заходняй граніцы Кот-д’Івуара і ўсходняй Ліберыі. Яна ўтварае паўднёвыя дзве трэці міжнароднай граніцы паміж Ліберыяй і Кот-д’Івуарам. Рака Сасандра ўтвараецца ў Гвінейскім сугор’і на паўночным захадзе і працякае праз амаль усю заходнюю частку краіны на ўсход ад ракі Кавала. Рака Бандама — найдаўшая рака ў Кот-д’Івуары даўжынёй каля 800 км, якая цячэ праз цэнтральна-ўсходнюю частку краіны. У 1973 годзе на Бандаме, каля паселішча Косу, была пабудавана плаціна Косу, дзякуючы чаму ўтварылася аднайменнае возера-вадасховішча. Сталіца Ямусукра размешчана недалёка ад ракі на поўдзень ад вадасховішча. Рака Камаэ бярэ пачатак на плато Сікаса ў Буркіна-Фасо[1] і некаторы час працякае па граніцы паміж Буркіна-Фасо і Кот-д’Івуарам, перш чым цалкам перайсці ў Кот-д’Івуар. Яна працякае праз паўночна-ўсходнюю і ўсходнюю часткі краіны, а затым упадае ва ўсходні ўскраек лагуны Эбры і, у канчатковым выніку, у Гвінейскі заліў. На рацэ знаходзіцца нацыянальны парк Камаэ.[2] Клімат![]() ![]() Клімат Кот-д’Івуара ў цэлым цёплы і вільготны: ад экватарыяльнага на паўднёвым узбярэжжы да трапічнага ў сярэдняй паласе краіны і напаўзасушлівага на крайняй поўначы. Паводле класіфікацыі кліматаў Кёпэна, практычна ўся тэрыторыя Кот-д’Івуара падпадае пад пояс трапічнага клімату саван (Aw) і толькі паўднёва-заходні і крайне паўднёва-ўсходні «куты» краіны — пад клімат трапічных мусонаў (Am) і трапічных вільготных лясоў (Af). У годзе выдзяляюцца тры сезоны: цёплы і сухі (з лістапада па сакавік), гарачы і сухі (з сакавіка па май) і гарачы і вільготны (з чэрвеня па кастрычнік). Сярэдняя тэмпература складае ад 25 да 32 °C, а крайнія тэмпературы розняцца ад 10 да 40 °C.
Прыродныя рэсурсыКот-д’Івуар мае буйную лясную прамысловасць дзякуючы вялікаму лясному покрыву. Экспарт цвёрдай драўніны ў краіне адпавядае экспарту Бразіліі. У апошнія гады існуе сур’ёзная занепакоенасць наконт хуткіх тэмпаў абязлесення. Тэмпы высечкі дажджавых лясоў, паводле некаторых ацэнак, з’яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце. Адзіны лес у Кот-д’Івуары, які застаўся цалкам некранутым, рассціліўся ў нацыянальным парку Таі (фр.: Parc National de Taï) — тэрыторыя плошчай 3600 км² на крайнім паўднёвым захадзе краіны, дзе жыве больш за 150 эндэмічных відаў, сярод якіх і віды пад пагрозай знікнення, такія як карлікавы бегемот і 11 відаў малпаў. Дзевяць працэнтаў тэрыторыі краіны займаюць ворныя землі. Кот-д’Івуар з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам какавы, асноўнай нацыянальнай таварнай культуры. Іншыя асноўныя культуры ўключаюць каву, бананы і алейныя пальмы, з якіх вырабляюць пальмавы алей і ядры. Прыродныя рэсурсы нетраў уключаюць нафту, прыродны газ, алмазы, марганец, жалеза, кобальт, баксіты, медзь, золата, нікель, тантал, кварцавы пясок і гліну. Стыхійныя бедствыПрыродныя небяспекі ўключаюць моцны прыбой і адсутнасць натуральных гаваняў на ўзбярэжжа. У сезон дажджоў небяспеку ўяўляюць праліўныя разводдзя. Зноскі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia