Узнясенне (Слуцк)
Узнясенне — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Стэфанаўскай царквы ў г. Слуцку Мінскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтХрыстос у цёмна-чырвоным хітоне, карычневым гімаціі ўзносіцца ў славе. Яго падтрымліваюць анёлы ў чырвоным, сінім, блакітным адзенні з карычневымі крыламі. Два анёлы ў белых гімаціях з карычневымі крыламі, якія стаяць на гары Елеонскай, паказваюць на Хрыста апосталам у чырвоным, вохрыстым, блакітным адзенні. Злева — вылучаная німбам Маці Божая ў блакітным хітоне, цёмна-чырвоным мафорыі. Позем светла-зялёны з карычневымі кветкамі. Фон, німбы, мандорла аграфлены. Палі чорныя з пасярэбраным раслінным арнаментам. Абраз аздоблены валікамі, «камянямі». ПаходжаннеАбраз вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Свята-Стэфанаўскай царквы г. Слуцку Мінскай вобласці[2][3]. Ікона да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні Ф. А. Мадоравым, В. В. Філатавым , І. П. Горыным у 1954—1956 гадах (Масква)[2]. У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР[4]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia