Першая Усебеларуская выстаўкаПершая Усебеларуская мастацкая выстаўка — выстаўка малярства, графікі, скульптуры, тэатру, прыкладнога мастацтва, якая адкрылася 6 снежня 1925 года ў Менску. Падрыхтаваная супрацоўнікамі мастацкай секцыі Інбелкульту Я. Дылам, М. Шчакаціхінам, з удзелам А. Касталянскага. АпісаннеЭкспазіцыя была размешчана ў будынку Камуністычнага універсітэта па вул. Універсітэцкай, 27 (цяпер — вул. Кірава, 21) і ўключала больш за 1000 твораў. Сярод розных відаў мастацкіх твораў экспанавалася таксама 8 экслібрысаў, выкананых чатырма мастакамі[1]. У памяшканні БДМ (будынак царкоўна-археалагічнага музея, потым — Дом мастацтваў) экспанаваліся ўзоры старажытнага мастацтва: крыж Ефрасінні Полацкай, копіі фрэсак полацкіх цэркваў, кніжныя выданні і інш[2]. Таксама дэманстраваўся абраз XVII стагоддзя «Ушэсце Гасподне», які належыць беларускай школе іканапісу, вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй у 1921 годзе са Стэфанаўскай царквы XVII стагоддзя ў Слуцку. Ён увайшоў у каталог выстаўкі, у частку старажытнага мастацтва. Рэдактар каталога — Мікола Шчакаціхін. 1926, №12, с. 16. Зараз знаходзіцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі[3]. Вядомыя ўдзельнікі выстаўкіСярод удзельнікаў выстаўкі — Леў Зевін[4], Абрам Бразер, Уладзімір Кудрэвіч, Леў Альпяровіч, Міхась Філіповіч, Гаўрыла Віер, Валянцін Волкаў, Генадзь Змудзінскі і іншыя[5]. Вядомыя творыСярод вядомых твораў можна згадаць карціны Шавец-камсамолец, Партрэт дачкі, Раніца вясны і іншыя. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia