Уладзімір Іванавіч Анцулевіч
Уладзімір Іванавіч Анцулевіч (15 мая 1954, в. Жытомля Гродзенскага раёна — 27 лютага 2019) — беларускі фізік, палітычны дзеяч, педагог. БіяграфіяСкончыў фізічны факультэт БДУ (1976). Кандыдат фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці «Оптыка» (1989). Працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Беларусі: стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік (1976—1993). Настаўнік інфарматыкі гімназіі № 5 г. Мінска (1993—1996). Быў актывістам Беларускага народнага фронту. Арганізоўваў выданне масавай перыёдыкі БНФ, ладзіў працу ў рэгіёнах[3]. У 1992 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні аб роспуску Вярхоўнага Савета і правядзенні датэрміновых выбараў паводле новага выбарчага закона. На працягу двух месяцаў групай было сабрана 442 тысячы подпісаў грамадзян Беларусі. Член партыі Беларускага народнага фронту з моманту яе заснавання. Узначальваў выбарчы камітэт Беларускага народнага фронту, быў членам Сойму. У 1995 годзе выйшаў з кіраўніцтва БНФ з-за рознагалоссяў з лідарам. У 1996 годзе ўзначальваў грамадскую Камісію па назіранні за ініцыяваным А. Лукашэнкам рэферэндумам. Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1999), навуковы сакратар Народнага ўніверсітэта — самай масавай праграмы «Беларускай перспектывы» (1997). Рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва» (1996—1999). Пасля вярнуўся да фізікі, дацэнт кафедры методыкі выкладання фізікі БДПУ, адначасова настаўнік гімназіі № 5. Мае больш за 70 навуковых публікацый па фізічнай оптыцы. Выступаў у друку па грамадска-палітычных праблемах. Пісаў дапаможнікі, у якасці настаўніка фізікі сумесна з Вячаславам Навумавічам Чэрціным падрыхтаваў шэраг пераможцаў алімпіяд па фізіцы[4]. Зноскі
ЛітаратураУладзімір Анцулевіч: «Вучу студэнтаў вучыць гімназістаў. І наадварот». // Настаўнік. 13 (1097). 27 кастрычніка 2011. |
Portal di Ensiklopedia Dunia