Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў
Уладзімір Іванавіч Кузьмянкоў (27 чэрвеня 1936, Устаннае, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 29 студзеня 2002) — беларускі празаік, публіцыст. Сябра СП СССР і БССР (1974). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе працаваў у калгасе. Восенню 1955 года быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1957 годзе дэмабілізаваны. У 1957—1958 гадах працаваў адказным сакратаром казлоўшчынскай раённай газеты «Сцяг перамогі». У 1963 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1971—1974 гадах — адказны сакратар часопіса «Политинформатор и агитатор». З 1974 года — загадчык аддзела, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Звязда», з 1980 года — рэдактар «Настаўніцкай газеты», з 1987 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе». З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Кандыдат гістарычных навук. Узнагароджаны медалём. ТворчасцьПершае апавяданне апублікаваў у 1966 годзе (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнік апавяданняў «Ішла вясна» (1972), кнігу «Восславляя дружбу народов» (1981). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia