Уладзімір Іванавіч Панцялееў
Уладзімір Іванавіч Панцялееў (15 красавіка 1957, Навасёлкі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар. БіяграфіяСкончыў у 1989 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1985 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў Гродне[1]. У 2002—2007 гадах — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Творчасць![]() Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры[1]. Матэрыялы — бронза, граніт, мармур, дрэва[2]. Асноўныя творы: мемарыяльныя дошкі «У гонар 200-годдзя паўстання Тадэвуша Касцюшкі» (1994), «Паўстанцам 1863 года» (1996), «Прафесар М. Ткачоў»[1] (1993), стэла Алімпійскай славы (2008), памятны знак Давыду Гарадзенскаму (2003), памятны знак воінам-медыкам (2005), памятны знак «Жывёлам — за неацэнны ўнёсак у развіццё медыцынскай навукі» (2008), воіну-інтэрнацыяналісту капітану В. У. Бабко ў СШ № 12 (2009), мемарыяльныя дошкі кампазітару Аляксандру Канстанцінавічу Шыдлоўскаму (2011), Адаму Іосіфавічу Магільніцкаму на будынку абласной пракуратуры (2014), супрацоўнікам камітэта дзяржаўнай бяспекі (2014), гарадскія скульптуры «Гараджанін XVIII стагоддзя» (2007), дэкаратыўна-паркавыя скульптуры «Купідон» , «Лебедзі», «Гараднічанка» (усе 2008), дэкаратыўна-паркавая скульптура «Жаба-вандроўніца» (2009), «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» (2010), «Дарожны рабочы» (2014); «Ладдзя-насад» (2016)[3] — усе ў Гродне; помнік у гонар 1000-годдзя г. Ваўкавыск[2]; памятны знак воінам Савецкай Арміі ў горадзе Іўе (2004)[3]; мемарыяльная дошка В. Л. Валадосю ў Мастах (2007)[3]; кампазіцыі «Ладдзя роспачы» (1994, 2005), «Край, дзе білі крыніцы», «Апантаны»[3] (1991), «Вандроўнік у зорках» (1992), «Адзінота», «Без назвы», «Мадонна», «П’ета»[1] (2002), «Лета» (2002), «Гутарка з месяцам», «Бычок», «Восень» (усе 2004), «Карабель», «Сядзячая», «Натхненне», «Мадэль» (усе 2005).
Надмагіллі: маці паэта Максіма Багдановіча — Марыі Апанасаўны Багдановіч у Гродне (1991); Цёткі (Алаізы Пашкевіч) у вёсцы Стары Двор Шчучынскага раёна (1996)[3]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Львоўскай карціннай галерэі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі[1], Нацыянальным гістарычным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Міністэрства культуры Беларусі[2], Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў прыватных калекцыях у краіне і за мяжой[3]. УзнагародыУзнагароджаны двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР[1] (1980, 1981), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў мастацтве» (2007), двойчы лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко ў намінацыі «Мастак года» па выніках 1999 і 2013 гадоў[3]. У 2004 годзе ўзнагароджаны Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама. У 2012 годзе заняў першае месца ў конкурсе на скульптуру Святога Юргіса ў горадзе Вяйсіеяй (Літва) і быў узнагароджаны ордэнам Святога Юргіса[3] Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2009 года № 138 Уладзімір Панцялеяў за высокія дасягненні і значны асабісты ўнёсак у развіццё дэкаратыўнай і манументальнай скульптуры ўнесены ў Кнігу славы горада Гродна[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia