Уладзімір Іванавіч Свінарэнка
Уладзімір Іванавіч Свінарэнка (нар. 12 чэрвеня 1959, г. Палтава, УССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1981—1987 гадах працаваў архітэктарам, вядучым архітэктарам інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1987 годзе прызначаны кіраўніком Архітэктурна-канструктарскай майстэрні інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1990 выбраны намеснікам старшыні, начальнікам Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. З 1996 года генеральны дырэктар ЗАТ «Будпраектінвест». Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года. Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 17в. Творчасць![]() Аўтар праектаў аб’ектаў: квартал жылой забудовы па вул. Грышына; квартал жылой забудовы МЖК па вул. Арлоўскага; Дом дзіцяці — усе у Магілёве. Сям'яУ шлюбе з архітэктарам Валянцінай Свінарэнка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia