Уладзімір Іванавіч Шчарбін
Уладзімір Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар Дзяржынска. БіяграфіяУ 1969 годдзе закончыў Пензенскае педагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волжскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў. Выстаўляцца пачаў з 1977 года. У 1995 годзе ў Дзяржынску адбылася персанальная выстаўка. Асноўныя творы ў галіне плаката. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Член Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці. 3 чэрвеня 2011 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны [1] ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia