Спаса-Ушэсцеўская царква (Капыль)
![]() Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Капылі Мінскай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (14 тыс. рублёў). У савецкі час выкарыстоўвалася пад музей. АрхітэктураПомнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца трохгранная апсіда. У сілуэце дамінуе цэнтральны васьмігранны аб’ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы дэкору: вуглавыя лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы арачных аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка. Інтэр’ерУ інтэр’еры ў цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсіда. Настаяльнікі прыходу
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia