Уладзімір Ільіч Андрыянаў

Уладзімір Ільіч Андрыянаў
Дата нараджэння 31 мая 1944(1944-05-31) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак-дэкаратар, мастак
Вучоба
Член у

Уладзімір Ільіч Андрыянаў (нар. 31 мая 1944, г. Архангельск, Расія) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся 31 мая 1944 года ў Архангельску. Скончыў у 1972 годзе факультэт дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года[1].

Жыве ў г. Гомелі[1].

Творчасць

Працуе пераважна ў кераміцы (шамот, фарфор). Асноўныя творы: дэкаратыўныя кампазіцыі «Жанглёр», «Шахматысты», «На працу ў космас», «Адпачынак», «Сям’я», «Раніца»; дэкаратыўныя талеркі «Ганчар», «У садзе», «Цырк», «Падарункавыя», «Птушкі», «Старажытны Гомель», «3 гісторыі спорту», сервіз «Мара», дэкаратыўны рэльеф «Майстэрня»[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Міністэрства культуры Расіі, фондах БСМ[1].

Крыніцы

  1. а б в г д Андрыянаў Уладзімір Ільіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya