Уладзімір Адамавіч Галаўко
Уладзімір Адамавіч Галаўко (нар. 26 снежня 1960, в. Бярозавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2004). БіяграфіяСкончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (спецыяльнасць «Аўтаматычныя інфармацыйныя ўстройствы», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1984), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1989), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (дактарантура, 2002). Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі (Мінск, 1984—1986; Брэсцкае аддзяленне, 1991—1994), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (з 1994, прафесар кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій, з 2003 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: адмоваўстойлівыя сістэмы; тэорыя навучання і пабудовы інтэлектуальных сістэм, якія базіруюцца на біялагічных асновах штучнага інтэлекту; нейрасеткавыя тэхналогіі кіравання мабільнымі робатамі; тэорыя нейронных сетак і штучных імунных сістэм; інтэлектуальная апрацоўка сігналаў; распазнаванне вобразаў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia