Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў
Уладзімір Аляксандравіч Зыкуноў (нар. 5 ліпеня 1968, г. Злынка, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (Расія, 2017; Беларусь, 2018), дацэнт (2008), прафесар. БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць «Фізіка», 1992; аспірантура, 1996). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1992—2016, кафедра «Фізіка», у 2009—2015 — загадчык кафедры), Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Маскоўская вобласць, 2016—2018, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізікі высокіх энергій), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 2018, прафесар кафедры «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі»). Навуковыя інтарэсы: фізіка высокіх энергій; тэарэтычная фізіка; матэматычная статыстыка. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia