Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч
Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч (нар. 1 верасня 1978, Мінск) — беларускі тэолаг, рэлігіязнавец. Доктар тэалогіі (Венскі ўніверсітэт, Аўстрыя, 2006), дацэнт (2013). БіяграфіяСкончыў Інстытут усходніх цэркваў (Рэгенсбург, Германія, 2000), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Мінск, спецыяльнасць «Рэлігіязнаўства», 2001), Універсітэт імя Фрыдрыха-Аляксандра (Эрланген, Германія, 2003), Венскі ўніверсітэт (Аўстрыя, факультэт каталіцкага багаслоўя, дактарантура, 2006). Працаваў у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кафедра рэлігіязнаўства, старшы выкладчык; вучэбна-метадычны аддзел, намеснік начальніка), Мінскай духоўнай акадэміі (з 2013, кафедра апалагетыкі, загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: нетрадыцыйная рэлігійнасць; рэлігія і палітыка; рэлігія ў Амерыцы. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia