Уладзімір Аляксандравіч Мірончык
Уладзімір Аляксандравіч Мірончык (18 мая 1989, в. Замошша, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі музыказнавец, дырыжор, кампазітар, паэт. Біяграфія![]() Нарадзіўся 18 мая 1989 года ў вёсцы Замошша Зарэчанскага (цяпер Акцябрскага) сельскага савета Лагойскага раёна. Шмат гадоў жыў і працаваў у Лагойску. Пад яго кіраўніцтвам народны вакальны ансамбль «Лагойская жывіца»[1] двойчы заваёўваў званне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2019 — лаўрэат ІІІ ступені [2], 2021 — лаўрэат ІІ ступені[3], стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Новыя вяршыні» (2020)[4]. ТворчасцьЗ’яўляецца аўтарам музычных твораў[5] для акардэона[6], фартэпіяна[7], аргана, аркестравых і харавых партытур. У 2017 годзе выпусціў зборнік нот «Вальсы для акардэона» [8]. Аўтар зборніка паэзіі «Беларусам» (2017)[9]. (Зборнік намінаваўся на прэмію імя Багдановіча [10] і прэмію імя Арсенневай) [11] Сярод найбольш значных твораў кампазітара — зборнік музыкі ў старадаўнім стылі «Лагойскі сшытак» (імаверна, назва зборніку дадзена па аналогіі з музычнымі помнікамі Беларусі «Полацкі сшытак» і «Віленскі сшытак»), «Рэквіем», сімфанічная карціна «BROWN», «Божая літургія Іаана Златавуста» (на кананічны тэкст праваслаўнага набажэнства). Кнігі Уладзіміра Мірончыка напісаны на беларускай мове. Вершы з ілюстрацыямі «Легенды і паданні» [12], зборнік паэзіі «Думкі» [13], кніга прозы і вершаў «Выбранае»[14] Як музыказнаўца стварыў беларускамоўны цыкл мастацкіх біяграфій (музычнай літаратуры ў аўдыёфармаце) класічных кампазітараў[15]. Музычныя творы Уладзіміра Мірончыка размешчаны на розных лічбавых платформах, у тым ліку soundcloud [16]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia