Уладзімір Аляксеевіч Гольмак
Уладзімір Гольмак (нар. 11 кастрычніка 1966, Бабруйск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у віцебскім «Макслайне». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў складзе магілёўскага «Дняпра», пазней гуляў за бабруйскі «Шыннік». У 1996 годзе разам з мазырскім МПКЦ стаў чэмпіёнам краіны. Завяршыў кар’еру ў 1999 годзе ў складзе мінскага «Тарпеда». Трэнерская кар’ераЗ 2002 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Лакаматыва» Анатоля Юрэвіча. У 2004 годзе сам узначаліў гэтую каманду і дапамог ёй атрымаць перамогу ў Першай лізе. З лета 2005 года працаваў у слонімскім «Камунальніку», а ў 2006 годзе папоўніў трэнерскі штаб «Гомеля». Некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера гомельскага клуба. У снежні 2007 года перайшоў на працу ў мінскае «Дынама». Спачатку быў галоўным трэнерам дубля, а ў 2009 годзе стаў асістэнтам галоўнага трэнера Сяргея Гурэнкі. У маі 2010 года, пасля адстаўкі Гурэнкі, стаў галоўным трэнерам клуба. Разам з «Дынама» дайшоў да стадыі плэй-оф Лігі Еўропы 2010/11, але ў чэмпіянаце 2010 мінчане засталіся без медалёў. У снежні 2010 года перайшоў з «Дынама» на месца галоўнага трэнера СКВІЧа. У 2012 годзе працаваў у гродзенскім «Нёмане». У сакавіку 2013 года зноў узначаліў СКВІЧ, галоўным трэнерам якога заставаўся да восені 2013, калі прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб наваполацкага «Нафтана». У маі 2014 года пасля адстаўкі Аляксея Мяркулава быў прызначаны галоўным трэнерам «Гомеля». Здолеў вывесці гамяльчан у лік першых шасці каманд пасля першага этапу чэмпіянату 2014, але ў другім этапе каманда стала выступаць значна горш і ў выніку заняла шосты выніковы радок. У снежні 2014 года стала вядома, што Гольмак застанецца галоўным трэнерам «Гомеля» ў сезоне 2015[2]. З-за цяжкага фінансавага становішча каманду пакінулі ўсе асноўныя ігракі, з-за чаго Гольмак быў вымушаны зрабіць стаўку на ўласных выхаванцаў. Аднак, пасля нядрэннага пачатку сезона справы ў каманды пайшлі горш, і ў другой палове чэмпіянату «Гомель» апынуўся на апошнім радку. Перад апошнім турам чэмпіянату (па выніках якога «Гомель» вылецеў з Вышэйшай лігі) Гольмак быў адпраўлены ў адстаўку[3]. У сезоне 2016 працаваў у трэнерскім штабе «Зоркі-БДУ», а ў студзені 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Белшыны»[4]. Перад камандай стаяла задача вярнуцца ў Вышэйшую лігу, аднак пасля паспяховага старту «Белшына» стала атрымліваць паражэнні, і ў чэрвені 2017 года Гольмак пакінуў бабруйскі клуб[5]. У лістападзе 2017 года стала вядома аб прызначэнні Гольмака на пасаду галоўнага трэнера жыткавіцкага ЮАС[6]. Пакінуў жыткавіцкі клуб у ліпені 2018 года[7]. У студзені 2019 года стаў трэнерам у наваполацкім «Нафтане»[8]. У снежні 2019 года стала вядома, што Гольмак перайшоў на працу ў юнацкія каманды салігорскага «Шахцёра»[9]. У студзені 2023 года ўзначаліў дубль салігорскага клуба[10]. У красавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб віцебскага «Макслайна»[11]. У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[12]. ДасягненніІгравыя
Трэнерскія
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia