Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі
Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі (нар. 18 мая 1978, г. Шчучын) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі парламентарызму, палітычнай культуры і палітычных элітаў ВКЛ у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Кандыдат гістарычных навук (2004), дацэнт (2008)[3]. БіяграфіяНарадзіўся 18 мая 1978 года ў Шчучыне[3]. Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2003 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных соймах Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI ст.»[3]. У 2004—2013 гадах дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. З 2013 года ў БДУ: дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў. Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце правазнаўства і Полацкім дзяржаўным універсітэце[3]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя права, парламентарызм, прадстаўнічыя інстытуты ўлады і палітычныя эліты ВКЛ і Рэчы Паспалітай[3]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia