Уладзімір Андрэевіч Бойка
Уладзімір Андрэевіч Бойка (9 красавіка 1932, Менск — 2 красавіка 1996) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак. БіяграфіяНарадзіўся 9 красавіка 1932 года ў горадзе Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1955 годзе[2]. У 1956—1993 гадах працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва»[3], дзе быў літаратурным і мастацкім крытыкам, а таксама публіцыстам (да 1973 года)[2], часопісе «Родная прырода»[3]. Адначасова ў 1970—1990-я гг. аўтар і вядучы на Беларускім радыё[3]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[2]. Памёр 2 красавіка 1996 года[2]. ТворчасцьУ мастацкіх выставах удзельнічаў з 1972 года. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, акварэлі, а таксама ў мастацкай і літаратурнай крытыцы[2]. Сярод твораў акварэлі, манатыпіі, малюнкі і інш[3]. Друкаваўся ў перыядычным друку з 1956 года. Быў аўтарам і вядучым радыёцыкла «Выхавай у сабе прыгожае» і тэлевізійнага цыкла «Роздум»[2]. Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў: «Паэзія графікі» (1971), «Прафесар прыгажосці» (1972, з А. Белавусавым), «Мастак Арлен Кашкурэвіч» (1976), «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1992)[3][2]. Аўтар зборніка вершаў «Маўклівая размова» (1964), кніг пра выяўленчае мастацтва, літаратурных партрэтаў мастакоў А. Бембеля, А. Глебава, В. Грамыкі, С. Катковай, А. Кашкурэвіча, М. Савіцкага, У. Стальмашонка, А. Тычыны, пісьменніка А. Адамовіча і інш. Аформіў і зрабіў ілюстрацыі да літаратурна-мастацкіх і навуковых выданняў: «Шляхі вялі праз Беларусь» В. Грыцкевіча і А. Мальдзіса (1980), «Народ і вайна» М. Тычыны (1985), Збор твораў у 5 тамах 3. Бядулі (1985—1989), «Нічога важней» (1987) і Выбраныя творы ў 4 тамах (т. 1, 1995) А. Адамовіча і інш[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia