Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі
Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі (14 жніўня 1842, с. Шусцяны, сучасн. Латвія — 28 красавіка 1883) — расійскі прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. БіяграфіяБрат А. Кавалеўскага, муж Соф'і Кавалеўскай. Паслядоўнік і прапагандыст вучэння Ч. Дарвіна. У 1869—1874 гг. працаваў у Францыі, Германіі, Англіі, з 1875 г. у Пецярбургскім універсітэце, з 1880 г. дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта. Аўтар працы па гісторыі развіцця канечнасцей капытных жывёл. Першым з палеантолагаў дастасаваў эвалюцыйнае вучэнне да праблем філагенезу пазваночных. Адкрыў узаемасувязь марфалогіі і функцыянальных змен у залежнасці ад умоў існавання, адзначыў, што існуе залежнасць узаемасувязі з геалагічнымі пераўтварэннямі. Пераклаў на рускую мову шэраг работ Ч. Дарвіна. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia